Вы тут

Балбатоўскі: беларускія санаторыі ўдвая таннейшыя за турэцкія або егіпецкія


Адпачынак у беларускіх санаторыях удвая таннейшы, чым у санаторыях Турцыі або Егіпта. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ заявіў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, паведамляе БелТА.


«Адпачынак, аздараўленне, санаторна-курортнае лячэнне зусім розныя паняцці, таму іх трэба размяжоўваць. Сёння, вядома ж, калі браць чыста цэнавы крытэрый, то ўсё роўна ў нашых санаторыях цана пуцёўкі аднаго ложка-дня значна меншая», — сказаў Генадзь Балбатоўскі.

Ён адзначыў, што супрацоўнікі Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва правялі маніторынг цэн у турэцкіх і егіпецкіх турыстычных фірмах. «Сярэдні кошт па Турцыі складае Br145, па Егіпце — Br162. У той жа час на летні перыяд у нас, я ўжо магу канстатаваць, сярэдні кошт стандартнага двухмеснага нумара будзе складаць каля Br72 у суткі», — паведаміў аб назіраннях за цэнамі ў сферы турызму Генадзь Балбатоўскі.

Названая цана Br72 уключае ў сябе пакет медыцынскіх працэдур, харчаванне, пражыванне і ўдзел у забаўляльных праектах. Генадзь Балбатоўскі падкрэсліў, што цэны адрозніваюцца практычна ў два разы.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.