Вы тут

Як арганізуюць вольны час сталічных школьнікаў на летніх канікулах


Старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Наталля Праскурава расказала сёння журналістам, як будзе арганізавана занятасць школьнікаў у перыяд летніх, паведамляе БелТА.


«У цэлым у Мінску плануецца аздаравіць 65 тыс. дзяцей у летні перыяд. Будзе працаваць 31 загарадны аздараўленчы лагер, а таксама ў кожнай школе», — распавяла Наталля Праскурава.

Прапануюцца розныя формы занятасці школьнікаў на канікулах, у тым ліку ў валанцёрскіх атрадах і лагерах працы і адпачынку. «Цэнтры дадатковай адукацыі таксама запрашаюць усіх дзяцей, якія не паедуць у лагеры, да сябе на базу. Гэтым летам установы дадатковай адукацыі будуць працаваць у новым фармаце: усе дзеці, якія захочуць схадзіць на секцыі або гурткі, могуць прыйсці і гэта зрабіць, спісаў не будзе», — дадала яна.

Наталля Праскурава таксама звярнула ўвагу, што школьныя стадыёны ва ўсіх мікрараёнах адкрыты для ўсіх жадаючых з 7.00 да 22.00. У школах гурткі і секцыі будуць працаваць па раскладзе.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.