Вы тут

Канцэртнай сімфоніяй закрые сезон камерны аркестр Беларусі


Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі 25 мая закрые сезон канцэртнай сімфоніяй, паведамілі ў прэс-службе ўстановы.


У праграме вечара шэдэўральная класіка. Гэта ўверцюра да оперы «Незаселеная выспа» Гайдна, Канцэртная сімфонія мі-бемоль мажор для скрыпкі і альта з аркестрам Моцарта і «Сімфонія нумар 5» Шуберта.

Гледачоў чакае музычны экскурс у час вялікіх кампазітараў. «Канцэртная сімфонія Моцарта для скрыпкі і альта з аркестрам — гэта „кентаўр“, які з’явіўся са зліцця двух ключавых жанраў аркестравай музыкі, сімфоніі і канцэрта. Пошукам залатой сярэдзіны паміж сур’ёзнасцю сімфоніі і бляскам канцэрта займаліся многія кампазітары XVIII стагоддзя, але менавіта Sinfonia concertante Моцарта стала самым удачным і запатрабаваным узорам. Альтысты асабліва ўдзячны яе аўтару, што сольная партыя гэтага інструмента, які лічыўся тады толькі ансамблевым, зусім не ўступае ў выразнасці і вытанчанасці партыі скрыпкі. Альт быў у той час „папялушкай“, аднак Моцарт любіў іграць на гэтым інструменце і падарыў альтыстам віртуозны і разам з тым глыбокі твор. Каб альт гучаў ярчэй, Моцарт прадпісаў для выканання канцэртнай сімфоніі пераладжваць струны. Акрамя таго, у аркестры наперакор традыцыі замест адной групы альтоў прысутнічаюць дзве», — нагадалі музычную гісторыю арганізатары.

Галоўны дырыжор — заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў, саліруюць Мішэль Бушкова (скрыпка, Расія) і Дзяніс Валішын (альт, Расія). Дырыжор — Яўген Бушкоў.

Арганізатары запрашаюць знатакоў атрымаць задавальненне ад музыкі вялікіх геніяў у вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі. Пачатак у 19.00.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.