Вы тут

Выпускныя вечары ў школах Беларусі пройдуць 10 чэрвеня


Выпускныя вечары ў школах Беларусі пройдуць 10 чэрвеня. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова падчас прэс-канферэнцыі «Аб завяршэнні навучальнага года і правядзенні выпускных экзаменаў. Пытанні арганізацыі дзіцячага адпачынку і аздараўлення ў летні перыяд», перадае БелТА.


«Асноўныя мерапрыемствы па завяршэнні навучальнага года: Рэспубліканскае свята „Апошні званок“, апошнія званкі ва ўстановах адукацыі, якія пройдуць 30 мая, і выпускныя экзамены ў 9-11-х класах, якія пройдуць 1-9 чэрвеня. Выпускныя вечары, падчас якіх выпускнікі атрымаюць дакументы аб адукацыі, пройдуць 10 чэрвеня», — праінфармавала Ірына Каржова.

У Беларусі ў 2021/2022 навучальным годзе функцыянуе 2967 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх навучаецца звыш 1 млн 66 тыс. навучэнцаў. Колькасць выпускнікоў 9-х класаў — 97,7 тыс. навучэнцаў, 11-х класаў — 52,3 тыс.навучэнцаў. «У параўнанні з папярэднім навучальным годам колькасць навучэнцаў 9-х класаў павялічылася больш чым на 7 тыс., колькасць навучэнцаў 11-х класаў павялічылася на 600 чалавек. Мы назіраем рост выпускнікоў», — канстатавала кіраўнік упраўлення.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».