Вы тут

Беларусь і Расія не адступяць ад міжнародных экалагічных дагавораў


Гэта адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы на адкрыцці І Міжнароднага маладзёжнага экалагічнага форуму Саюзнай дзяржавы. Гэтымі днямі ён праходзіць у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. 


«Ні Беларусь, ні Расія не адступяць ні ад адной канвенцыі, ні ад аднаго міжнароднага дагавора. Мы ўсё будзем выконваць, але гэта мусіць рабіць і увесь свет, — сказаў сенатар. — Сёння гавораць: „Нам газ расійскі не трэба, нам энерганосьбіты з атамных электрастанцый не трэба. Будзем здабываць вугаль, будзем паліць і павялічваць выкіды“. Дык дзе эколагі?».

Паводле яго, эканоміка і экалогія павінны дапаўняць адна адну. «Калі будзе толькі экалогія, не будзе жыцця. І эканоміка, нягледзячы на экалогію, таксама спыніць існаванне. Менавіта вы праз інавацыі, тэхналогіі дасцё краіне прадукт, які забяспечыць дастойнае жыццё і захавае біяразнастайнасць, прыродныя рэсурсы», — дадаў член Савета Рэспублікі.

Міхаіл Русы выказаў шкадаванне, што шмат міжнародных канвенцый, законаў у сферы навакольнага асяроддзя сталі разбурацца ў апошні год.

«Ва ўнікальным краі, Белавежскай пушчы, у сусветнай спадчыне ставіцца бетонная сцяна вельмі вялікімі аматарамі экалогіі, палякамі. «Зялёныя» ў Германіі, якія прыйшлі да ўлады, забыліся, што такое зялёная эканоміка. Таму ваш голас сёння будзе найбольш важны, і ён павінен быць пачуты сусветнай супольнасцю», — звярнуўся сенатар да маладых эколагаў.

Ён падзякаваў усім арганізатарам за тое, што форум адбыўся і прапанаваў яго зрабіць штогадовым, праводзіць і ў Беларусі, і ў Расіі. Міхаіл Русы паабяцаў дапагчы ў гэтым і адзначыў, што секцыя, прысвечаная экалагічнай тэматыцы, будзе і на маючым адбыцца Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

«Мы гатовы падставіць плячо, папрасіць кіраўнікоў дзяржаў і нашых кіраўнікоў Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі, каб падтрымаць вашу ініцыятыву», — пацягнуў член Савета Рэспублікі.

Міжнародны форум арганізаваны ў рамках ІХ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У ім бяруць удзел студэнты і выкладчыкі з расійскіх і беларускіх ВНУ агульнай колькасцю больш за 50 чалавек. Па праграме асноўныя мерапрыемствы запланаваны на базе Негарэльскага вучэбна-доследнага лясгаса БДТУ, дзе для студэнтаў пройдуць лекцыі і практычныя заняткі на экалагічную тэматыку, валанцёрскія акцыі.

Для моладзі арганізатары падрыхтавалі таксама выязныя экскурсіі — наведванне замкавага комплексу «Мір», Цэнтра экалагічнага турызму «Станькава». Урачыстае закрыццё форуму і падвядзенне вынікаў адбудуцца ў Негарэльскім лясгасе ў 26 мая.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».