Вы тут

Выпускныя вечары — толькі ў школе


Рэспубліканскае свята «Апошні званок» пройдзе 27—28 мая ў Маладзечне на лядовай арэне «Алімпік-2011». Гэта мерапрыемства ўжо становіцца добрай традыцыяй, адмаўляліся ад яго толькі аднойчы, калі свае карэктывы ўнесла пандэмія каранавіруса.


— Сёлета ўдзельнікамі выпускнога стануць 1,5 тысячы хлопцаў і дзяўчат з усіх рэгіёнаў краіны, — расказала кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Ларыса ЕМЯЛЬЯНЧЫК. — Падчас правядзення рэспубліканскага свята пройдуць цырымонія ўскладання кветак да мемарыяла ў Парку Перамогі, урачыстае шэсце калоны выпускнікоў па горадзе. Па традыцыі адбудзецца ўзнагароджванне найлепшых выпускнікоў: гэта пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх алімпіяд, спаборніцтваў, турніраў, тыя, хто паспяхова зарэкамендаваў сябе ў грамадскай рабоце, пераможцы розных творчых конкурсаў. Пасля ўрачыстасцяў выпускнікоў чакае маладзёжная дыскатэка з удзелам папулярных эстрадных выканаўцаў і феерверк. На наступны дзень, пасля агляднай экскурсіі па Маладзечне, адзінаццацікласнікі раз'едуцца па сваіх рэгіёнах.

А 30 мая апошнія званкі прагучаць для ўсіх выпускнікоў беларускіх школ. Сёлета дзявятыя класы ў нашай краіне заканчвае 97,7 тысячы хлопцаў і дзяўчат, а 52,3 тысячы навучэнцаў — адзінаццатыя.

Выпускныя вечары, падчас якіх выпускнікі атрымаюць дакументы аб адукацыі, пройдуць 10 чэрвеня.

Пытанне, якое традыцыйна хвалюе адзінаццацікласнікаў і іх бацькоў: дзе можна правесці выпускны вечар, каб ён запомніўся ўсім?

— Нашым загадам устаноўлена, што выпускныя вечары праводзяцца ва ўстановах адукацыі. У выключных выпадках яны могуць праводзіцца ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі або ва ўстановах культуры, — падкрэсліла Ларыса Емяльянчык. — Забаўляльныя комплексы, аграсядзібы і рэстараны для школьных мерапрыемстваў не падыходзяць. Час, працягласць і месца правядзення выпускных вечароў вызначаюцца кіраўніком установы адукацыі з удзелам бацькоўскага камітэта і па ўзгадненні з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўлады.

Ларыса Емяльянчык прапанавала ўсім зацікаўленым азнаёміцца з Загадам Міністэрства адукацыі № 164 ад 27 сакавіка бягучага года, які можна знайсці на інтэрнэт-партале Міністэрства адукацыі. «Згодна з дакументам, асабістая адказнасць за стварэнне бяспечных умоў пры правядзенні масавых мерапрыемстваў па правядзенні выпускных вечароў ускладаецца на начальнікаў галоўных упраўленняў па адукацыі аблвыканкамаў, старшыню Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама і кіраўнікоў устаноў адукацыі. Дадзеным загадам рэгламентаваны таксама змест сцэнарыяў выпускных вечароў і свята «Апошні званок» .

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Нерухомасць і грошы. Як падрыхтаваць кватэру, каб выгадна яе прадаць

Нерухомасць і грошы. Як падрыхтаваць кватэру, каб выгадна яе прадаць

Вось вы і вырашылі развітацца са сваёй кватэрай?

Культура

З энергіі агню. Янка Купала для беларусаў — не проста паэт

З энергіі агню. Янка Купала для беларусаў — не проста паэт

140 гадоў таму адбыўся галоўны купальскі цуд Беларусі.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.