Вы тут

Навукоўцы Беларусі і Расіі разгледзяць пытанні гісторыі і развіцця кніжнай культуры


24 мая ў Маскве адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя «Фёдараўскія чытанні — 2022» г, прысвечаная 295-годдзю Акадэмічнай друкарні ў Расіі. У яе рабоце прымуць удзел вучоныя з Беларусі, Расіі і Францыі.


Арганізатарамі міжнароднага навуковага форуму выступяць Расійская акадэмія навук, ФДБУ навукі «Навуковы і выдавецкі цэнтр „Навука“ Расійскай акадэміі навук», Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Канферэнцыя будзе праходзіць пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН) і яе Навуковага савета па кніжнай культуры, кнігавыданню і бібліятэках.
На пленарным пасяджэнні і трох секцыях будуць разгледжаны наступныя пытанні: гісторыя славянскага кірылічнага кнігадрукавання, дзейнасць і спадчына першадрукароў, кніжная культура XVI — XVIII стагоддзяў, энцыклапедыстыка і біяграфіка як сродак захавання гістарычнай памяці ў кантэксце развіцця кніжнай культуры і іншыя. 

З дакладамі выступяць вучоныя, якія прадстаўляюць вядомыя навуковыя ўстановы: Цэнтральную навуковую бібліятэку імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Навуковы і выдавецкі цэнтр «Навука» Расійскай акадэміі навук, Інстытут усеагульнай гісторыі і Інстытут славяназнаўста Расійскай акадэміі навук, Дзяржаўны акадэмічны універсітэт гуманітарных навук, Лабараторыю скарыназнаўства і валарызацыі даследаванняў гісторыі і культуры Беларусі (Францыя) і іншыя.
«Фёдараўскія чытанні» — адна з найстарэйшых канферэнцый: яна была заснавана ў 1933 годзе і збірала для абмеркавання пытанняў кнігазнаўчай тэматыкі многіх вядомых вучоных. Пасля значнага перапынку з 2013 года было прынята рашэнне адрадзіць навуковы форум.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.