Вы тут

Пераможцы фестывалю «Усе таленты табе, мой Магілёў» выступяць на выніковым гала-канцэрце


Гала-канцэрт пераможцаў гарадскога фестывалю маладзёжнай творчасці «Усе таленты цябе, мой Магілёў!» пройдзе 24 мая ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова, паведаміў першы сакратар гаркама БРСМ Сяргей Чычоў.


На розных этапах правядзення ў фестывалі прынялі ўдзел 2,5 тыс. чалавек, і толькі 50 сталі пераможцамі. Менавіта іх творчыя нумары ўвайшлі ў праграму выніковага гала-канцэрта. Па словах Сяргея Чычова, творчы праект — выдатная магчымасць для таленавітай і яркай моладзі праявіць сябе, павысіць прафесійны ўзровень і пагутарыць з аднадумцамі.

Фестываль «Усе таленты цябе, мой Магілёў!» праходзіў па пяці намінацыях у дзвюх узроставых катэгорыях: 14-17 гадоў і 18-31 год. Гран — пры фестывалю ў намінацыі «Эстрадны танец» у катэгорыі ад 14 да 17 гадоў узяла харэаграфічная Студыя «Мара» Магілёўскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа, ад 18 да 31 года — ансамбль «Раставанне» гэтай жа ўстановы адукацыі.

У намінацыі «Саліст-вакаліст» у першай катэгорыі Гран-пры ўдастоена навучэнка Магілёўскага каледжа мастацтваў Дар’я Дзянісава, у другой — вучаніца сярэдняй школы № 38 Ганна Рыбакова. У намінацыі «Вакальны ансамбль» у малодшай катэгорыі Гран-пры ўдастоена Студыя «Прамень» электратэхнічнага каледжа, старэйшай — ансамбль Congrazia каледжа мастацтваў.

У намінацыях СТЭМ і арыгінальны нумар Гран-Пры не прысуджалася. Астатнія ўдзельнікі атрымалі дыпломы I, II і III ступені.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».