Вы тут

Стрым для абітурыентаў па паступленні ў ВНУ і ССНУ правядзе НЦПІ 26 мая


На YouTube-канале Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі 26 мая адбудзецца трансляцыя семінара «Новае ў правілах прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі. Што важна ведаць абітурыентам», паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партала.


У стрыме прыме ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч. Ён растлумачыць важныя навацыі напярэдадні гарачай пары паступлення ў ВНУ і ССНУ. Абітурыенты даведаюцца, як у 2022 годзе будзе арганізавана і праведзена цэнтралізаванае тэсціраванне, якія асаблівасці прыёму ў ВНУ і ССНУ трэба ўлічыць, да чаго трэба падрыхтавацца тым, хто плануе стаць студэнтам у 2023 годзе, а таксама аб новых спецыяльнасцях, адкрытых ва ўстановах адукацыі.

Спікеру можна задаць пытанні, на якія ён адкажа ў час прамога эфіру. Іх неабходна прыслаць на адрас ncpionline@ncpi.gov.by.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.