Рост колькасці заражаных воспай малпаў не патрабуе правядзення масавай вакцынацыі ад гэтага захворвання ў цяперашні перыяд, заявіў прадстаўнік СААЗ Рычард Пібадзі, паведамляе ТАСС.
Паводле слоў Пібадзі, запас вакцын у свеце ад воспы малпаў даволі абмежаваны. Аднак на гэтым этапе актыўна вакцынаваць насельніцтва не трэба. Каб засцерагчыся ад захворвання, дастаткова выконваць неабходныя правілы гігіены.
Воспа малпаў пачала распаўсюджвацца ў мінулым месяцы ў заходнееўрапейскіх краінах. На сённяшні дзень у краінах ЕС зарэгістравана 67 выпадкаў інфіцыравання. Першыя выпадкі заражэння зафіксаваны за межамі Еўропы — у Аўстраліі, Канадзе, ЗША.
Спецыялісты адзначаюць, што пэўную ахову ад воспы малпаў забяспечвае папярэдняя вакцынацыя ад натуральнай воспы. Пры гэтым спецыфічнага лячэння або вакцыны ад воспы малпаў няма.
Прэв’ю: БелТА
Праз 9 гадоў дарога так і не з’явілася...
Хочаш купацца — любі і правілы знаходжання ў вадзе выконваць.
Жанчыны з Вянеры, мужчыны з Марса.
Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.