У сталічным спартыўна-стралковым комплексе імя маршала С.К. Цімашэнкі стартуе адкрыты Кубак Беларусі па стральбе з лука, паведамілі ў прэс-службе РЦАП па стралковых відах спорту.
У турніры прымуць удзел каля 150 спартсменаў з Беларусі, Расіі і Казахстана. Лучнікі выступяць у асабістым, камандным і змешаным спаборніцтве сярод мужчын і жанчын у катэгорыях класічны лук і кампаўнд (блочны лук).
У стартавы дзень спаборніцтваў адбудзецца афіцыйная прыстрэлка. Фіналы адкрытага Кубка Беларусі па стральбе з лука пройдуць 28 мая.
Прэв’ю: БелТА
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».