Слабы туман раніцай і да 25 градусаў цяпла ўдзень чакаецца ў Беларусі 25 мая, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду, 25 мая, чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Толькі раніцай і ўдзень месцамі па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённы час у асобных раёнах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 4 да плюс 10 градусаў, па паўднёвым захадзе — плюс 11-13 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 19-25 градусаў цяпла.
Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ
Хто і пра што зможа тут даведацца, расказалі ў НЦЭП.
Мы працягваем падарожнічаць па Магілёўшчыне.
Карэспандэнт «Звязды» патаргавалася на рынках.
У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.