Вы тут

Куды дзець смецце? Адсутнасць кантэйнераў вымушае людзей засмечваць наваколле


З такой праблемай прыйшлося асабіста сутыкнуцца падчас наведвання могілак у вёсцы Бершты Шчучынскага раёна. Паўстала пытанне: куды выносіць смецце? І калі траву ды галлё неяк можна скласці на ўскрайку лесу, то як быць з пластыкам? Аказалася, што вакол могілак утварылася некалькі стыхійных звалак.


Кантэйнеры раней стаялі. Калі яны зніклі, невядома, толькі апошнія гады іх тут няма. Затое ёсць кучы смецця, якія выраслі якраз каля шыльды аб забароне яго складзіраваць. Але куды яго несці? Не дамоў жа...

Дык чаму тут няма кантэйнераў? Як паведаміла старшыня Астрынскага сельвыканкама Наталля Лебядзевіч, мясцовая ўлада неаднаразова звярталася ў раённую жыллёва-камунальную гаспадарку з просьбай устанавіць кантэйнеры ля могілак. Але там нічога не абяцаюць з-за недахопу сродкаў.

Кантэйнерныя пляцоўкі ёсць толькі ля пагоста ў цэнтры сельсавета — Астрына. Іх там нават некалькі. Што датычыцца Берштаў, тут арганізаваны рэгулярны вываз смецця жыллёва-камунальнай службай.

Але навошта ставіць шыльду аб забароне, калі адтуль смецце вывозіцца? Здаецца, можно было б адвесці пад гэтыя мэты пэўны ўчастак і неяк яго вызначыць на мясцовасці. Сапраўды, у некаторых населеных пунктах сельскага Савета ёсць пляцоўкі для смецця каля могілак. Гэта тры бетонныя сценкі з цэментнай падлогай. Але з такіх пляцовак, як высветлілася ў гутарцы, камунальнікам складана вывозіць смецце.

— З аднаго боку, санітарныя нормы быццам бы выкананы, але з другога, з тэхнікай немагчыма і падступіцца да смецця і грузіць яго трэба ўручную. А вось стыхійныя кучы «Амкадору» грузіць зручна, — патлумачыла старшыня сельвыканкама. — Як правіла, больш смецця збіраецца ў дні масавага наведвання могілак, напрыклад, на Радаўніцу. І ў Берштах, я ведаю, людзі разам са старастам чысцяць тэрыторыю, высякаюць кусты. Іх альбо спальваюць, альбо складзіруюць для вывазу.

Сапраўды, расліннае смецце, напрыклад, тыя ж карчы і галіны, можна проста спаліць. Гэта не забараняецца, паведамілі ў абласным упраўленні МНС. Рабіць тое трэба на бяспечнай адлегласці ад будынкаў і ляснога масіву ў бязветранае надвор'е, абкапаўшы месца вогнішча. Можна выкарыстоўваць металічную бочку, гэта яшчэ больш бяспечна. Ва ўсякім разе, такі падыход дазволіць значна мінімізаваць колькасць смецця. А пластмасавыя вырабы — скласці ў мяшкі і чакаць прыезду пагрузчыка. Для старасты і вяскоўцаў задача нескладаная, а вынік будзе відавочны.

Маргарыта УШКЕВІЧ, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Экі­пі­роў­ка» вы­дат­ні­ка. Як сэ­ка­но­міць гро­шы і нер­вы?

Апошні летні месяц (асабліва другая палова жніўня) для бацькоў школьнікаў заўсёды праходзіць пад дэвізам «Збіраемся ў школу!».

Грамадства

Хлебаробы ў пагонах. Ваеннаслужачыя дапамагаюць ва ўборцы збожжа і ўносяць важкі ўклад у харчовую бяспеку краіны

Хлебаробы ў пагонах. Ваеннаслужачыя дапамагаюць ва ўборцы збожжа і ўносяць важкі ўклад у харчовую бяспеку краіны

Падчас жніва ўсе, хто задзейнічан ва ўборачнай кампаніі, часова становяцца хлебаробамі.