Найстарэйшаму жыхару вёскі Юзяфоўка Хоцімскага раёна Івану Пешкіну сёлета спаўняецца дзевяноста гадоў. Іван Фёдаравіч у вёсцы адзіны сведка, які памятае перадваенны час, як праводзілі на фронт юзяфоўскіх мужчын, — падлетку тады было дзесяць гадкоў. Тым больш памятае пасляваенны перыяд: як вярталіся дадому параненыя франтавікі, змучаныя вязні канцлагераў і вывезеныя на прымусовыя работы. Пешкін ведае цану, якую заплаціла яго Юзяфоўка, аддаўшы дзясяткі маладых душ сваіх жыхароў.
Пасля службы ў марфлоце Іван Пешкін стаў будаўніком калгаснай рамонтна-будаўнічай брыгады. Цяпер каля колішняга вясковага клуба стаіць невялікі абеліск у гонар землякоў, якія не вярнуліся з той вайны. Адным з аўтараў стварэння і ўстаноўкі помніка быў і герой нашага аповяду — Іван Пешкін.
Сёлетную зіму Іван Фёдаравіч правёў у вёсцы, не паехаў, як раней, да дзяцей у горад. Да яго прыязджалі родныя, асабліва часта наведвалася малодшая дачка Людміла, якая жыве ў суседнім райцэнтры Касцюковічы. Кожны свой адпачынак яна імкнецца праводзіць у роднай вёсцы — у бацькоўскай хаце. Вядома, дапамагае апрацоўваць і садзіць агарод, наводзіць парадак у двары і ў доме, шчыраваць каля печы і газавай пліты. Насамрэч ёй падабаецца быць побач з найраднейшым чалавекам.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Жанчыны ўступаюць у першы шлюб у 26,3 года, мужчыны — 28,6.
Шчырая гутарка з валанцёрам пошукавага руху Беларусі.
У ліпені, як і належыць экватару года, прагназуецца самы цёплы перыяд сезона.