Вы тут

Галоўчанка пракаментаваў, ці будуць зніжацца стаўкі па крэдытах


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка пракаментаваў, ці будуць зніжацца стаўкі па крэдытах, у інтэрв’ю перадачы «Паспець да паўночы» на тэлеканале «Беларусь 1», паведамляе БелТА.


«У РФ, у адрозненне ад Беларусі, ёсць істотныя рэзервы, з дапамогай якіх можна падтрымліваць патанненне працэнтных ставак. Мы працуем, што называецца, з колаў. Усё яшчэ адчуваем наступствы падзей 2020 года, той інфармацыйнай атакі, якая была накіраваная на дэстабілізацыю банкаўскай і фінансавай сістэмы», — сказаў Раман Галоўчанка і нагадаў пра дэструктыўныя заклікі масава здымаць грошы з дэпазітаў, мяняць Беларускія рублі на долары, не купляць беларускія тавары.

Асноўная задача на той момант і і цяпер — недапушчэнне адтоку дэпазітаў і сродкаў фізічных і юрыдычных асоб, падкрэсліў прэм’ер-міністр. «У 2020-м змаглі стабілізаваць сітуацыю. У 2021 годзе мы ішлі з вельмі добрым трэндам па павелічэнні дэпазітаў. Вядома, першы квартал 2022 года быў турбулентным. Але з красавіка добрая тэндэнцыя, адтоку ўкладаў няма, больш таго, ёсць прыток», — адзначыў ён.

Па словах кіраўніка ўрада, працэнтныя стаўкі па крэдытах фарміруюцца шмат у чым з улікам ставак па дэпазітах. «Цяпер нашы грамадзяне маюць магчымасць атрымліваць даволі высокія працэнты па ўкладах як у беларускіх рублях, так і ў валюце. Банк не можа выдаваць крэдыты танней, чым ён прыцягвае дэпазіты. Вось такая цяпер дыспазіцыя на гэтым рынку. Тым не менш, што тычыцца крэдытавання жылля з дзяржпадтрымкай, падтрымкі шматдзетных сем’яў, інвалідаў і іншых ільготных катэгорый грамадзян, дзяржава цалкам выконвае свае абавязацельствы і субсідзіруе працэнтныя стаўкі з бюджэтных рэсурсаў, каб яны былі пад’ёмнымі для людзей. Разумеем, што трэба рухацца ўніз, гэта адзін з прыярытэтаў, але ў дадзены момант эканамічная сітуацыя не дазваляе рэзка знізіць стаўкі па крэдытах. Тым не менш, думаю, ёсць усе падставы, каб яны плаўна рухаліся ў бок змяншэння. Мы ў дынаміцы абавязкова гэта пабачым», — заявіў Раман Галоўчанка.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».