Вы тут

Магілёўскія бібліятэкі падрыхтавалі да канікулаў праграму крэатыўнага чытання


Магілёўскія бібліятэкі падрыхтавалі да летніх канікулаў праграму крэатыўнага чытання. Пра гэта паведамілі ў аддзеле маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва, перадае БелТА.


Установы культуры запрашаюць далучыцца да праграмы крэатыўнага летняга чытання «Вялікія чытанні, або Чытаем разам з аўтарам», прысвечанай Году гістарычнай памяці. Стартуе культурны праект у першы дзень лета са свята «Сонечны настрой, або ВООК-вітаміны».

Усе мерапрыемствы праграмы распланавалі згодна дням тыдня. Кожны панядзелак чытачы змогуць прадэманстраваць веды беларускай культуры ў спрынце #Вместевисторию_by, па аўторках магілёўцаў чакае анлайн-квэст у сацыяльных сетках. У першую і трэцюю сераду месяца ўсе жадаючыя далучацца да мерапрыемстваў з удзелам беларускіх аўтараў на пляцоўках гарадскіх бібліятэк.

У любы летні чацвер можна пачытаць урывак з прапанаванай казкі і стаць удзельнікам літкватэрніка #loveвителетоСказки. Пачытаць, пагуляць і запоўніць букчэйны з заданнямі — усё гэта ў пятніцу ў мікс-лабараторыі «Чып: чытаем, гуляем, спазнаем». А на выхадных можна адправіцца ў літаратурнае падарожжа па краінах з дапамогай кніг.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.