Вы тут

Стральба ў пачатковай школе Тэхаса: загінулі 19 дзяцей і двое дарослых


У амерыканскім штаце Тэхас 24 мая адбылася стральба ў будынку пачатковай школы, у выніку якой, паводле апошніх даных, загінулі 19 дзяцей і двое дарослых, піша ТАСС.


Мясцовая прэса паведамляе, што трагедыя адбылася ў Ювалдзе каля 12.00 (20.00 па Маскве). Праз гадзіну пасля здарэння паліцыя расказала аб затрыманні 18-гадовага Сальвадора Рамоса. Пазней стала вядома, што злачынец ліквідаваны. Губернатар штата Тэхас Грэг Эбат адзначыў, што падазроны быў узброены пісталетам.

У бальніцу шпіталізаваны 13 школьнікаў. Кулявое раненне таксама атрымаў 45-гадовы дарослы. На гэты момант нічога не вядома аб стане іх здароўя.

Агенцтва Associated Press адзначае, што ў выніку стральбы 24 мая загінула найбольшая колькасць людзей у параўнанні з аналагічным інцыдэнтам у перыяд з 14 снежня 2012 года.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Культура

З энергіі агню. Янка Купала для беларусаў — не проста паэт

З энергіі агню. Янка Купала для беларусаў — не проста паэт

 140 гадоў таму адбыўся галоўны купальскі цуд Беларусі.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.