Вы тут

Уладальніка гран-пры I міжнароднага фестывалю-конкурса аматарскага цыркавога мастацтва назавуць сёння ў Гомелі


Дзевяць наймацнейшых калектываў з Беларусі і Расіі ўдзельнічаюць у I міжнародным фестывале-конкурсе аматарскага цыркавога мастацтва, паведамляецца на сайце Міністэрства культуры.


Форум праходзіць у Гомелі. Конкурсная праграма ўключае спаборніцтва ў 6 жанрах: акрабатыка, паветраная гімнастыка, жангліраванне, клаўнада, эквілібрыстыка, фокусы. 

Барацьба за гран-пры разгорнецца 25 мая падчас прагляду конкурснай праграмы, на якую запрашаюцца ўсе знатакі цыркавога мастацтва. Ацэньваць майстэрства аматарскіх цыркавых калектываў будзе прафесійнае журы, якое ўзначальвае народны артыст РСФСР, легендарны клоўн Май – Яўген Майхроўскі.

26 мая на гала-канцэрце фестывалю будзе аб’яўлены пераможца, які атрымае галоўны прыз – 150 базавых велічынь і званне наймацнейшага калектыву аматарскага цыркавога мастацтва 2022 года. Сапраўдным падарункам для гледачоў стане незабыўнае шоу «Цырк Юрскага перыяду». 

I Міжнародны фестываль-конкурс аматарскага цыркавога мастацтва праводзіцца ў мэтах падтрымкі аматарскіх цыркавых калектываў, захавання пераемнасці прафесійнага цыркавога мастацтва і аматарскіх цыркавых калектываў, развіцця і прапаганды лепшых дасягненняў цыркавога мастацтва.

Арганізатарамі фестывалю-конкурсу з’яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі, Гомельскі абласны выканаўчы камітэт, Гомельскі дзяржаўны цырк.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.