Вы тут

Хакеісты разыграюць Кубак Чорнага мора


Маладзёжная зборная Беларусі пачынае сваё выступленне на міжнародным турніры «Кубак Чорнага мора», які пройдзе ў Сочы з 25 па 30 мая. Сапернікамі беларускіх хакеістаў стануць дзве расійскія «маладзёжкі» (U20) і юніёрская зборная Расіі (U18). У выніковы спіс беларускай каманды трэнеры ўключылі 23 хакеісты: 2 галкіперы, 8 абаронцаў і 13 нападаючых. 


Варатары: Лорэнс Зінадзін, Ян Шастак.

Абаронцы: Павел Камко, Мікіта Стасенка, Арсеній Сазановіч, Данііл Рогач, Арцём Ляўшуноў, Данііл Карповіч, Уладзіслаў Навумаў, Ілья Гаўрылаў.

Нападаючыя: Мікалай Цішкевіч, Данііл Ліпскі, Данііл Амялюсік, Мікіта Бяспалаў, Уладзіслаў Буйко, Даніл Аўсяннікаў, Ілья Марозаў, Міхей Новік, Данііл Сацішвілі, Іван Аношка, Ягор Ігнаценка, Міраслаў Міхалёў, Арсеній Дзярыба, Сцяпан Звягін, Іван Гаўрылаў. 
Капітанам нашай каманды будзе нападаючы Данііл Сацішвілі. Дапамагаць яму будуць абаронца Арсеній Сазановіч і форвард Уладзіслаў Буйко. 

«Згуляць супраць моцнай зборнай — гэта заўсёды рэспект. Ты выходзіш супраць нейкай каманды, якая лічыцца класам вышэй за цябе, і гэта выдатная магчымасць паказаць сябе. Думаю, у гэтым выпадку не варта казаць пра нейкую гульнявую практыку, таму што пасля гэтага турніру хлопцы здадуць форму і пойдуць адпачываць. Усё ж такі ўжо па часе належыць: хлопцы працавалі 11 месяцаў. Таму для іх гэта будзе не проста практыка, а своеасаблівыя выставачныя матчы, у якіх яны могуць прэзентаваць і сябе, і краіну. І з прычыны гэтага хлопцы будуць расцэньваць Кубак Чорнага мора, як гульню за краіну, за сябе. Для нас гэта вельмi важны турнір. Я ўжо быў на Кубку Чорнага мора тры гады, тады спаборнічалі тры каманды: нашая зборная і дзве расійскія. Але ў любым выпадку расіяне — гэта вельмі моцны супернік, з якім заўсёды цікава гуляць. Хлопцаў нават не настройваць на матчы са зборнай Расіі, яны проста жывуць гэтымі гульнямі. Таму што яны жадаюць гуляць і паказаць сябе. Цяпер мы бачым, што нашы гульцы ўсміхаюцца, але ўнутры хлопцы сабраны і гатовы даказаць, што гатовы гуляць з адной з лепшых каманд свету», — сказаў трэнер варатараў зборнай Беларусі Аляксей Шчалбанаў.

Расклад гульняў маладзёжнай зборнай Беларусі на Кубку Чорнага мора: 
25 мая: Беларусь (U20) — Расія-2 (U20), пачатак — у 13.00;
26 мая: Беларусь (U20) — Расія-1 (U20), пачатак — у 13.00;
27 мая: Беларусь (U20) — Расія (U18), пачатак — у 18.00.

Паўфінальныя паядынкі пройдуць 29 мая, фінал і матч за першае месца адбудуцца ў панядзелак, 30 мая. 

Валерыя СЦЯЦКО

ФОТА БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.