Вы тут

Прэзентацыя кнігі В.Сцяцко «Нязломны. Аляксей Талай» прайшла ў бібліятэцы імя А.С.Пушкіна


У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбылася прэзентацыя кнігі Выдавецкага дома «Звязда» «Нязломны. Аляксей Талай». Госці даведалія больш пра героя кнігі — нашага славутага паралімпійца Аляксей Талая, аўтара кнігі і творчы працэс. Таксама яны мелі магчымасць задаць свае пытанні жонцы галоўнага героя — Анастасіі Талай.


Валерыя Сцяцко пачала з невялікай перадгісторыі:

«Вельмі шмат гавораць пра Аляксея, многія ім захапляюцца, многія пра яго пішуць. Але ніводны матэрыял не зможа раскрыць чалавека і стварыць цэласную карцінку. У дырэктара-галоўнага рэдактара Выдавецкага дома "Звязда"Аляксандра Карлюкевіча з’явілася ідэя сабраць гісторыю Аляксея Талая ў адну кнігу. Працу над гэтым даручылі мне».

На погляд аўтара, разыначка гэтай кнігі у тым, што яна змяшчае не толькі думкі самаго Аляксея, але таксама і апавяданні яго блізкіх людзей. Гэта пашырае біяграфію і дапамагае чытачам больш аб’ектыўна паглядзець на асобу галоўнага героя. 

Валерыя падзялілася, што падчас напісання кнігі яна з Аляксеем аб’ездзіла некалькі гарадоў: Брэст, Оршу, Дзяржынск, Бабруйск.

Пісьменніцкі абавязак занёс нават у працоўныя папраўчыя калоніі. Журналістка захаплялася талентам Аляксея знаходзіць «тыя самыя» словы для абсалютна розных аўдыторый:

«Мы былі ў калоніі для непаўналетніх. Я сядзела ў зале, бачыла гэтых хлопцаў. Ніколі не забуду, як адзін з іх расплакаўся, калі Аляксей расказваў пра маму».

Потым слова перайшло да Анастасіі Талай. Яна падзялілася асабістай гісторыяй стварэння іх сям’і:

«Ірве ўсе шаблоны такі саюз. У людзей узнікаюць здзіўленні: як паміж намі можа быць каханне. Пазнаёміліся мы ў сацыяльных сетках.

Паступова збліжаліся. Аднак магчымасці пабачыцца не было: тады ён займаўся спікерствам за мяжой».

Першы раз яны сустрэліся толькі праз чатыры месяцы пасля знаёмства:

«Адзначалі „другі“ Лешын дзень нараджэння, — успамінае Анастасія. — За гэты час пазнала яго, як саспелага, упэўненага ў сабе мужчыну. Але тут ўбачыла, што ён хваляваўся як падлетак. Нават я сама недзе рабіла першыя крокі. Пасля гэтай сустрэчы мы зразумелі, што паміж намі нешта ёсць».

Далей удзельнікі мерапрыемства пачалі задаваць пытанні. У прыватнасці, іх цікавіла, як Аляксей спраўляецца з бытавымі справамі. На гэта Валерыя Сцяцко адказала наступнае:

«Лёша абсалютна самастойны. Ён можа сам пра сябе паклапаціцца. Чым больш ты яго ведаеш, тым больш не заўважаеш, што ў яго няма рук і ног».

Падчас імпрэзы ўсе жадаючыя маглі купіць кнігу, атрымаць аўтограф Валерыі і Анастасіі, а таксама зрабіць памятныя фатаграфіі.

Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».