Вы тут

Вакцыны супраць COVID, зніжэнне шкоды ад хіміятэрапіі і авіябудаванне: вучоны расказаў аб распрацоўках НАН


Дырэктар Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Більдзюкевіч напярэдадні прафесійнага свята расказаў журналістам на прэс-канферэнцыі аб распрацоўках інстытута для вакцын супраць каранавіруса, дабаўках для зніжэння шкоды ад хіміятэрапіі, а таксама кампазітах для авіябудавання і касмічнай галіны, перадае БелТА.


«Інстытут фізіка-арганічнай хіміі — старэйшы хімічны інстытут у нашай краіне. Мы стартавалі ў 1929 годзе і займаемся праблемамі малатанажнай хіміі. Гэта звязана з тым, што ў Беларусі сыравінная база для хімічнай галіны абмежавана, таму мы працуем у галіне навукаёмістых прадуктаў малатанажнай хіміі, уклад сыравіны ў кошт якіх адносна невялікі. Напрыклад, мы займаемся пытаннямі мембранных тэхналогій, купляем частку беларускай і частку імпартнай сыравіны. Уклад сыравіны ў адзінку прадукцыі складае менш за 3 працэнты, што выгадна для нашай краіны», — расказаў Аляксандр Більдзюкевіч.

Пандэмія каранавіруснай інфекцыі ў 2021 годзе пасадзейнічала попыту на прадукцыю па пераадоленні яе наступстваў. «Намі распрацаваны спецыяльныя мембранныя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца пры вытворчасці вектарных вакцын і прымяняюцца для ачысткі вакцын ад баласных бялкоў. Справа ў тым, што калі ў прэпараце прысутнічаюць такія прымесі, то магчыма негатыўная рэакцыя арганізма, не звязаная з дзеяннем самой вакцыны. Мы заключылі доўгатэрміновы дагавор на пастаўку такіх матэрыялаў з адной з вядучых расійскіх кампаній, якая займаецца вытворчасцю абсталявання для фармпрамысловасці», — расказаў вучоны.

За мінулы год у рамках выканання даручэння кіраўніка дзяржавы супрацоўнікі інстытута займаліся пытаннямі навукаёмістых кампазіцыйных матэрыялаў, якія шырока выкарыстоўваюцца ў авіябудаванні, касмічнай галіне, а ў бытавым аспекце — пры вытворчасці пластыкавых лыж. «У нас у краіне арганізавана іх вытворчасць у Целяханах, і нам удалося атрымаць ключавыя матэрыялы ў вырабе такіх прадуктаў — кампазіты, якія даюць магчымасць адмовіцца ад набыцця імпартных аналагаў аўстрыйскай вытворчасці. Цяпер разглядаецца пытанне аб арганізацыі прамысловай вытворчасці такіх матэрыялаў на базе ААТ «Полацк-Шкловалакно», — растлумачыў дырэктар.

Наступны аспект работы Інстытута фізіка-арганічнай хіміі — арганічны сінтэз. «У 2021 годзе распрацаваны метады сінтэзу новых вытворных з аксазолу і тыязолу з пептыднымі прэпаратамі, якія вельмі перспектыўны ў якасці сінергістаў для проціпухлінных прэпаратаў. Хіміятэрапія — гэта сур’ёзны ўдар як па ракавых клетак, так і па арганізме чалавека ў цэлым. У нас ёсць пэўны вопыт: калі мы дабаўляем да стандартнага проціпухліннага прэпарату на аснове, напрыклад, вытворных плаціны, невялікую колькасць гэтай дабаўкі, то можна скараціць колькасць таксічнай субстанцыі ў разы. Гэта добры вынік і мы прадаўжаем работу ў такім напрамку», — адзначыў Аляксандр Більдзюкевіч.

Асобны блок работы звязаны з распрацоўкай методыкі мадыфікацыі біялагічна актыўных злучэнняў (імунаглабулінаў, РНК, ДНК-вакцын і інш.). «Асаблівасць гэтага напрамку ў тым, што неабходная колькасць такіх рэагентаў вымяраецца грамамі, аднак іх кошт — сотнямі тысяч долараў. У рамках ужо завершаных дзяржаўных праграм у інстытуце пачата асваенне новых відаў інавацыйнай прадукцыі, уключаючы мадыфікаванае РНК, ДНК-вакцыны, ліпасамальныя рэагенты для трансфекцыі і шмат іншага», — рэзюмаваў кіраўнік інстытута.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.