Вы тут

«Жэньмінь жыбаа»: «Інда-Ціхаакіянская эканамічная структура» — маніпуляцыя Байдэна


Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, які знаходзіцца з візітам у Японіі, абвясціў аб афіцыйным запуску «Інда-Ціхаакіянскай эканамічнай структуры» (IPEF). Гэта так званая эканамічная схема, упершыню вылучаная Байдэнам на 16-м Усходнеазіяцкім саміце ў кастрычніку мінулага года, поўная непразрыстых і нявызначаных фактараў. Паспешны запуск гэтай структуры насамрэч з’яўляецца палітычнай маніпуляцыяй Байдэна, каб схаваць тэндэнцыі заняпаду як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне, а таксама для таго, каб пазмагацца за галасы на прамежкавых выбарах у ЗША. Гэтая мера асуджана на правал, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


На думку японскіх спецыялістаў, пасля заявы колішняга прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб выхадзе з Трансціхаакіянскага партнёрства ўплыў Злучаных Штатаў на тэндэнцыі свабоднага гандлю ў свеце значна зменшыўся. Адначасова з гэтым афіцыйнае ўступленне ў сілу Усебаковага рэгіянальнага эканамічнага партнёрства (ВРЭП, RCEP) і пашырэнне членскага складу ў рамках Усёабдымнага і прагрэсіўнага пагаднення аб Трансціхаакіянскім партнёрстве (CPTPP) вывелі развіццё супрацоўніцтва ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне на «хуткасную паласу». Такое палажэнне стала прычынай трывогі ЗША, якія займаюцца гандлёвым пратэкцыянізмам.

У сувязі з моцным унутраным супрацьдзеяннем, звязаным з далучэннем ЗША да CPTPP, у Байдэна практычна няма шанцаў вярнуць краіну ў гэтым механізм. Каб узмацніць уплыў Злучаных Штатаў у Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне, Байдэн вылучыў так званую «Інда-Ціхаакіянскую эканамічную структуру». Такім чынам ён спрабуе нажыць палітычны капітал, аднавіць сваё становішча на ўнутраных прамежкавых выбарах.

Кіраўнік аддзела даследаванняў Японскага інстытута міжнароднага гандлю і інвестыцый Тошыкі Такахашы лічыць, што ва ўмовах прызнання неэфектыўнасці гандлёвага стымулявання, адміністрацыя Байдэна ў абыход Кангрэса ЗША вылучыла ініцыятыву IPEF, адміністрацыйным чынам прасоўвае сваю Інда-Ціхаакіянскую стратэгію. IPEF не валодае абавязковай юрыдычнай сілай, не з’яўляецца гандлёвым пагадненнем з істотным зместам, звязаным са свабодным гандлем, невыгадная для азіяцкіх краін.

Вывучаючы апублікаваныя дэталі, можна адзначыць, што асноўным зместам Інда-Ціхаакіянскай эканамічнай структуры з’яўляецца ўстанаўленне мэтаў рэгіянальнага гандлю, распрацоўка правіл лічбавай эканомікі, павышэнне ўстойлівасці ланцужка паставак, умацаванне супрацоўніцтва ў такіх ключавых сферах, як чыстая энергія і інфраструктура, а таксама сумесная барацьба з ухіленнем ад выплаты падаткаў і карупцыяй. Так званае супрацоўніцтва заключаецца ў распрацоўцы правілаў, выгадных для ЗША, прыярытэтным з’яўляецца гарантыя інтарэсаў Вашынгтона ў вышэйпералічаных сферах. З пункту гледжання перспектыў, Байдэн ігнаруе факт таго, што Інда-Ціхаакіянскі рэгіён надае вялікае значэнне глабалізацыі і свабоднаму гандлю, створаным платформам па рэгіянальным супрацоўніцтве, а таксама паступоваму ўзмацненню лібералізацыі і спрашчэнні рэгіянальнага гандлю і інвестыцый. Вашынгтон ажыццяўляе палітычныя дзеянні, якія ўплываюць на цяперашнюю структуру рэгіянальнага ўзаемадзеяння, паварочваюць назад працэс інтэграцыі, прымушаючы асобныя краіны выбіраць пэўны бок. Усё гэта не адпавядае інтарэсам большасці краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна, менавіта таму складана атрымаць іх падтрымку па канкрэтных пытаннях. Хоць і IPEF, якая не мае абавязковай юрыдычнай сілы, простая ў стварэнні, відавочна, што яна яна неэфектыўная.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».