У Сочы стартаваў Кубак Чорнага мора па хакеі, у якім прымае ўдзел маладзёжная зборная Беларусі (U20), паведамляе БелТА.
У першым матчы турніру падапечныя Сяргея Стася прайгралі маладзёжнай камандзе Расіі-2. Стартавы перыяд абышоўся без закінутых шайбаў, а ў другой 20-мінутцы беларусы капітулявалі двойчы. У фінальнай трэці расіяне дабавілі яшчэ адзін гол, як вынік — 0:3 не на карысць гасцей. Лепшым іграком у складзе нашай каманды быў прызнаны нападаючы Сцяпан Звягін.
Заўтра зборная Беларусі (U20) сустрэнецца з першай маладзёжнай камандай Расіі, пачатак сустрэчы — у 13.00. Заключны матч групавога этапу нашы хакеісты правядуць у пятніцу супраць юнацкай зборнай Расіі (U18).
Паўфінальныя паядынкі на Кубку Чорнага мора пройдуць 29 мая, фінал і матч за першае месца адбудуцца ў панядзелак.
Прэв’ю: БелТА
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».