Вы тут

Еўразійскі сеткавы ўніверсітэт будзе створаны ў ЕАЭС


Гэту ініцыятыву разгледзелі падчас нарады рэктараў універсітэтаў з краін-членаў ЕАЭС напярэдадні правядзення ў Бішкеку Еўразійскага эканамічнага форуму.


Сваё членства ў Еўрапейскім сеткавым універсітэце (ЕСУ) ужо акрэслілі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.Ламаносава, вышэйшыя навучальныя ўстановы Арменіі, Казахстана і Кыргызстана.

Еўразійскі сеткавы ўніверсітэт — перспектыўны праект па інтэграцыі нацыянальных адукацыйных сістэм, даследчых інстытутаў з мэтай аб’яднання і развіцця навуковых, адукацыйных і культурных патэнцыялаў дзяржаў-удзельніц ЕАЭС. Яго адметнасцю будзе шматпрофільнасць, сеткавы характар і нацэленасць на падрыхтоўку інавацыйных кадраў. 

Сяброўства ў кансорцыуме мае адкрыты характар, далучыцца да яго змогуць любыя ВНУ з краін-членаў ЕАЭС. Галоўныя задачы ўключаюць правядзенне перспектыўных канкурэнтаздольных навуковых даследаванняў, садзейнічанне доступу да перадавых адукацыйных паслуг, стымуляванне прафесійнага і асобаснага развіцця моладзі і іншыя.

Кансорцыум стане важным элементам у развіцці, збліжэнні і інтэграцыі сістэм вышэйшай адукацыі краін, якія ўдзельнічаюць у рэгіянальным інтэграцыйным працэсе, устойлівым развіцці незалежных дзяржаў ЕАЭС, захаванні іх народанасельніцтва, забеспячэнні нацыянальнай бяспекі.

Дэлегацыя БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём знаходзіцца гэтымі днямі з афіцыйным візітам у Кыргызстане. Праграма взіту ўключае ўдзел у маштабным Еўразійскім эканамічным форуме і правядзенне шэрагу перагавораў і сустрэч з кіраўніцтвам універсітэтаў краін-членаў ЕАЭС для ўмацавання супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота БДУ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.