Вы тут

Лукашэнка павіншаваў Фердынанда Маркаса-малодшага з перамогай на выбарах Прэзідэнта Філіпін


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Фердынанда Маркаса-малодшага з перамогай на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Філіпіны, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Адносіны паміж нашымі краінамі заснаваны на ўзаемным даверы, шчырай павазе і зацікаўленасці ва ўмацаванні двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах, — гаворыцца ў віншаванні. — Спадзяюся, што пры вашай падтрымцы беларуска-філіпінскі дыялог будзе і ў далейшым паспяхова развівацца, у тым ліку праз актывізацыю рэгулярных кантактаў на розных узроўнях».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Фердынанду Маркасу-малодшаму моцнага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а народу Філіпін — міру, стабільнасці і працвітання.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».