Вы тут

Каталікі святкуюць Ушэсце Гасподняе


Каталікі сёння адзначаюць адно з вялікіх святаў — Ушэсце Гасподняе, перадае БелТА.


Ушэсце заўсёды прыпадае на чацвер і адзначаецца на 40-ы дзень пасля Вялікадня. Гэтае свята ставіцца да найважнейшых нароўні з Калядамі, Хрышчэньнем, Ператварэннем і Успеннем.

Як сведчыць Евангелле, на саракавы дзень пасля Уваскрасення Ісус з’явіўся сваім вучням у Іерусаліме. Хрыстос гаварыў з імі пра падзеі, сведкамі і ўдзельнікамі якіх яны сталі, і аб хуткім пасланні на іх Святога Духа, які дасць ім сілу прапаведаваць хрысціянства па ўсім свеце. Ісус вывеў апосталаў з горада на Елеонскую гару, дабраславіў іх і пачаў аддаляцца, узносячыся на неба, а засмучаным расстаннем з настаўнікам апосталам з’явіліся два анёлы, якія прадраклі другое прышэсьце Хрыста.

Вялікае свята Узнясення Гасподняга нагадвае аб перасяленні Хрыста з зямнога свету ў духоўны, а таксама пра Яго абяцанне вярнуцца на зямлю ў канцы часоў.

Па традыцыі на Ушэсце пякуць пірагі з зялёным лукам і сімвалічныя лесвічкі (падоўжанай формы хлеб, булкі, пірагі, кулябякі з упрыгожваннямі з цеста ў выглядзе надрэзаў, перакладзінак, як бы лесвічных прыступак). Іх пякуць для таго, каб Хрысту было лягчэй падымацца на неба.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».