Міністэрства прамысловасці Беларусі будзе супрацоўнічаць з Кітайскай гандлёвай палатай па імпарце і экспарце машынабудаўнічай і электроннай прадукцыі. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар Мінпрама Алег Слепчанка.
25 мая ў індустрыяльным парку «Вялікі камень» адбылося шостае пасяджэнне камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве. Ад Міністэрства прамысловасці ў мерапрыемстве прыняў удзел першы намеснік міністра Аляксандр Агароднікаў.
Па выніках пасяджэння быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Мінпрамам Беларусі і Кітайскай гандлёвай палатай па імпарце і экспарце машынабудаўнічай і электроннай прадукцыі. Дакумент накіраваны на ўмацаванне беларуска-кітайскага партнёрства ў прамысловасці.
Фота Мінпрама
140 гадоў таму адбыўся галоўны купальскі цуд Беларусі.
Янка Купала — мастак-творца.
Фестывалю запросіць сяброў ужо ў гэтую суботу — 9 ліпеня.
У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.