Вы тут

Пераможцы якіх творчых конкурсаў і фестываляў атрымаюць ільготы пры паступленні?


Пастановай Міністэрства культуры ўстаноўлены пералік міжнародных творчых конкурсаў і фестываляў у сферы культуры, пераможцы (Гран-пры, дыпломы I, II, III ступені) якіх маюць права на льготы пры залічэнні ва ўстановы вышэйшай адукацыі, установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Аб гэтым паведамляецца на сайце Федэрацыі прафсоюзаў Беларусі.


У пералік увайшлі:

Міжнародны конкурс піяністаў «Мінск-20_ _» (у назве конкурсу паказваецца год яго правядзення);
Міжнародны конкурс выканаўцаў на струнных смычковых інструментах ім. М. Ельскага;
Міжнародны конкурс вакалістаў ім. Л. П. Александроўскай;
Міжнародны конкурс выканаўцаў на народных інструментах;
Міжнародны конкурс юных піяністаў ім. І. А. Цвятаевай;
Міжнародны дзіцячы конкурс «Музыка надзеі»;
Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск»;
Міжнародны конкурс харавых дырыжораў імя В.В.Роўды.

Папярэдняя ведамасная пастанова «Аб устанаўленні пераліку міжнародных творчых конкурсаў па прадметах культуры, пераможцы (Гран-пры, дыпломы I, II, III ступені) якіх маюць права на залічэнне без уступных выпрабаванняў ва ўстановы адукацыі для атрымання вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі» прызнаецца страціўшай сілу.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2022 года.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.