Вы тут

Бярэзінскі біясферны запаведнік адкрыў вясенне-летні сезон


Бярэзінскі біясферны запаведнік — адна з галоўных славутасцяў нашай краіны. У вяснова-летні перыяд штодня сюды прыязджаюць дзясяткі турыстычных аўтобусаў са школьнікамі і дарослымі, прыватныя турысты. Госці з цікавасцю наведваюць мясцовы музей і лясны заапарк, вяровачную дарогу і Сергуцкі канал. Апошні быў выкапаны рыдлёўкамі ўручную яшчэ ў 1805 годзе, каб злучыць басейны рэк, якія ўпадаюць у Балтыйскае і Чорнае моры. Брэнд запаведніка — знакаміты тутэйшы Балотнік. Менавіта ён сустракае гасцей у сваіх уладаннях. І, вядома, галоўная славутасць — унікальная прырода беларускай паўднёвай тайгі.


Тэкст і фота Віктара ДРАЧОВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.