Вы тут

У Міжнародны дзень абароны дзяцей на БЧ стартуе летняя аздараўленчая кампанія


Усяго на беларускай магістралі будзе функцыянаваць восем дзіцячых аздараўленчых летнікаў, у якіх адпачнуць каля шасці тысяч дзяцей. Летні сезон сёлета адкрыецца 1 чэрвеня.


Па інфармацыі прэс-цэнтра БЧ, першым расчыніць свае дзверы лагер «Дубровенка» Магілёўскага аддзялення дарогі. У лагеры «Магістраль» Віцебскага аддзялення БЧ, «Імя Н. Гастэлы» Мінскага аддзялення дарогі, «Азёры» Баранавіцкага аддзялення БЧ, «Верба» Брэсцкага аддзялення дарогі, «Іса» Баранавіцкага аддзялення, «Лясное возера» Мінскага аддзялення БЧ і «Лес» Гомельскага аддзялення дарогі заезды адбудуцца 4, 5, 7, 8, 9, 10 і 12 чэрвеня адпаведна.

Сёлета падчас першай змены ў летніх аздараўленчых летніках адпачнуць 1743 дзіцяці. Тры лагеры Беларускай чыгункі «Імя Н. Гастэлы» і «Лясное возера» Мінскага аддзялення дарогі, «Лясныя далі» Гомельскага аддзялення БЧ будуць працаваць у тры змены, усе астатнія — у чатыры змены.

У дзіцячых аздараўленчых летніках «Імя Н. Гастэлы», «Дубровенка», «Лясныя далі» будуць створаны профільныя атрады для падлеткаў ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў, у якіх дзеці азнаёмяцца з асновамі чыгуначных прафесій.

Адметнай асаблівасцю аздараўленчай кампаніі 2022 года стане правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да 160-годдзя Беларускай чыгункі і Года гістарычнай памяці. Гэта розныя гульні, віктарыны, конкурсы, канцэртныя праграмы і інш.

У мэтах прафілактыкі заносу і распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў будуць абмежаваны наведванні дзяцей бацькамі і ўваход на тэрыторыю лагера.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?