У 10.25 па тэлефоне 101 ратавальнікам паведамілі, што з вокнаў кватэры, размешчанай на пятым паверсе ў Віцебску ідзе дым. Як высветлілася, інцыдэнт адбыўся на вуліцы Гагарына.
Падраздзяленні МНС аператыўна выехалі да месца выкліку. Першымі прыбылі работнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці нумар 1 Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях. Падрабязнасці здарэння паведамляе МНС.
Яны падняліся на пяты паверх і ўбачылі, што з кватэры ідзе дым. Дзверы былі зачынены. Пры дапамозе шанцавой прылады «Хуліган» ратавальнікі адціснулі дзверы і зайшлі ў кватэру. Унутры было вельмі шчыльнае задымленне. На падлозе ў жылым пакоі ўбачылі жанчыну, яна была без прытомнасці. Яе вынеслі на свежае паветра і перадалі медыкам.
Як высветлілася пазней, у кватэры пражывала яе гаспадыня 1984 года нараджэння, якая ў момант узнікнення пажару была на працы, і яе бабуля, 1930 года нараджэжння. Пенсіянерку і выратавалі работнікі МНС.
Пажар ліквідавалі. Агнём у кватэры пашкоджана маёмасць, закураны сцены і столь.
Па дадзеным факце праводзіцца праверка. Прычына пажару высвятляецца. Версія, якая разглядаецца, — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота з сайта МНС
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.