Вы тут

У Мазыры мужчына дома гандляваў насваем. Канфіскавана больш за 12 кілаграмаў тавару


У Мазыры аператыўнікі наркакантролю РАУС на здымнай кватэры затрымалі 31-гадовага мясцовага жыхара з насваем.


Падставай для наведвання паслужыла інфармацыя ад пільнай грамадзянкі райцэнтра. Яна абурана паведаміла ў міліцыю, што з балкона шматпавярховіка, які знаходзіцца каля дзіцячага садка, гандлююць некурыльным тытунём.

Як паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Мазырскага РАУС, на здымнай кватэры праваахоўнікі знайшлі 12,685 кілаграма жавальнага зелля, расфасаванага ў 359 палімерных ЗІП-пакетах. Увесь тавар прызначаўся для продажу жыхарам горада. «Бізнесмен», ацэньваючы рыначны кошт канфіскаванага, не далічыўся выручкі больш як у тысячу рублёў.

У адносінах да мужчыны пачаты адміністрацыйны працэс за незаконныя дзеянні з некурыльнымі тытунёвымі вырабамі, прызначанымі для смактання і (або) жавання. Прызначана экспертыза канфіскаванага.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Гомльскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.