Вы тут

Няўдалы праграміст падмануў крэдытораў на суму каля 150 тысяч долараў


На працягу двух гадоў 26-гадовы жыхар адной з вёсак Пружанскага раёна пазычыў у аднавяскоўцаў і жыхароў раёна каля 150 тысяч долараў і не вярнуў. Занепакоеныя крэдыторы звярнуліся да праваахоўнікаў. Якой была перадгісторыя, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама.


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што малады чалавек вучыўся ў сталічнай ВНУ на спецыяльнасці праграмаванне, аднак не скончыў навучанне. Пад гэтай падставай ён распавёў суседзям, што напісаў камп’ютарную праграму, якая абяцае вялікую фінансавую выгаду, але для працы неабходна ўкласці ў яе прасоўванне некаторыя пачатковыя сродкі, якія і пазычаў у знаёмых, абяцаючы неўзабаве вярнуць. Аднак, калі прыходзіў час аддаваць пазыку, мужчына прыдумваў розныя прычыны, чаму трэба яшчэ пачакаць: што грошы ён зарабіў, яны знаходзяцца на рахунках у банках ці іншых фінансавых структурах, і вось-вось будуць у яго, але для гэтага неабходна зноў даць яму грошай, каб аплаціць грашовы перавод або транзакцыю. Насамрэч мужчына марнаваў атрыманыя сродкі на стаўкі ў букмекерскіх канторах.

Усяго ў міліцыю паступіла больш за 30 зваротаў ад ашуканых крэдытораў, агульная сума ўрону склала каля 150 тысяч долараў.

Дзеянням фігуранта дадзена прававая ацэнка, за ўчыненне махлярства ў асабліва буйным памеры па прыгаворы суда ён асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пачым сёння прадаюць лісічкі, чарніцы і лясную суніцу?

Пачым сёння прадаюць лісічкі, чарніцы і лясную суніцу?

Карэспандэнт «Звязды» патаргавалася на рынках.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.