Вы тут

Дажджлівы пачатак лета: Сіноптыкі аб надвор’і на тыдзень


Якім будзе канец вясны і пачатак лета, паведамляе БелТА  са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


«Атмасферны фронт, які ўчора пачаў ужо аказваць свой уплыў на заходнія рэгіёны нашай краіны, выцесніў за межы Беларусі цёплыя паветраныя масы і гаспадаром надвор’я стала больш халоднае паветра. Згодна з папярэднім прагнозам, перыяд такога халаднаватага надвор’я з паніжаным тэмпературным рэжымам захаваецца ў Беларусі сама меней да сярэдзіны наступнага тыдня, — расказалі ў Белгідрамеце. — Пры гэтым франтальныя раздзелы прадаўжаюць пастаўляць на тэрыторыю Беларусі ўсё новыя і новыя порцыі ападкаў. На сённяшні дзень сума ападкаў, якія выпалі па краіне, ужо дасягае 43-99 працэнтаў майскай нормы, на асобных метэастанцыях зарэгістраваны перавышэнні нормы апошняга веснавога месяца (Барысаў — 108 працэнтаў, Магілёў — 101 працэнт), і толькі па тэрыторыі Брэсцкай вобласці колькасць ападкаў пераважна складае 21-40 працэнтаў ад нормы за гэты перыяд».

У пятніцу, 27 мая, на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах будуць навальніцы. Ноччу месцамі, днём у многіх раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 6-12 градусаў, а днём — плюс 13-19.

У суботу, 28 мая, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымы навальніцы. Днём месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу будзе плюс 4-10 градусаў, а днём — плюс 11-18 градусаў.

У нядзелю, 29 мая, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад плюс 3 да плюс 9 градусаў, днём ад плюс 13 да 19 градусаў, а па поўдні слупок тэрмометра паднімецца да плюс 21 градуса.

У панядзелак, 30 мая, у многіх раёнах краіны прагназуюцца дажджы. Месцамі навальніцы, днём моцныя дажджы. Ноччу паветра прагрэецца да плюс 6-13 градусаў, днём да плюс 12-19 градусаў, а па паўднёвым усходзе — да 22 градусаў цяпла.

У аўторак, 31 мая, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах будуць навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 7-14, а днём — 15-22 градусы цяпла.

У сераду, 1 чэрвеня, у многіх раёнах краіны зноў пройдуць дажджы, месцамі прагназуюцца навальніцы. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад плюс 6 да плюс 13 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 12-19 градусаў, месцамі слупок тэрмометра дасягне адзнакі плюс 22 градусы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.