Вы тут

На тэлеканале «НТБ-Беларусь» у вячэрнім эфіры ў суботу пакажуць ваенную кінааповесць «Юрка — сын камандзіра»


На тэлеканале «НТБ-Беларусь» у вячэрнім эфіры ў суботу пакажуць ваенную кінааповесць «Юрка — сын камандзіра». Фільм рэжысёра Мікалая Лук'янава ўбачыў свет на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1984 годзе, але і сёння яго паглядзець варта.


Па сюжэце сямігадовы Юрка з сям'ёй пераязджае на беларускую пагранзаставу і там даведваецца, што ў новым месцы зусім няма яго аднагодкаў. А пасля выпадковае знаёмства з яфрэйтарам Шахназаравым перарастае ў сяброўства. І калі старэйшы таварыш трапляе з цяжкай ранай (атрыманай пры затрыманні злачынца) у шпіталь, то хлопчык не задумваючыся прапаноўвае сваю кроў...

Аднак гісторыя не толькі гэтых двух герояў звяртае на сябе ўвагу. У карціне таксама добра адлюстроўваюцца і сямейныя ўзаемаадносіны. Хоць падчас прагляду можа скласціся ўражанне, быццам гэта толькі фон для галоўнага. Тата на працы, маці дбае пра дом — звычайная справа. Але вось ці ёсць ім час і жаданне выхоўваць дзяцей не намінальна — пытанне. І нават калі хтосьці скажа, быццам час быў такі, то ўсё роўна неяк гэта гучыць непераканаўча. Бо набыццё жыццёвага вопыту побач з роднымі — таксама неад'емная частка выхавання і сталення. І нішто нашымі дзецьмі так не цэніцца і не запамінаецца, як час, праведзены разам.

Алена ДРАПКО

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.