Вы тут

28 мая на канале «Беларусь 3» пакажуць мастацкія фільмы «Застава ў гарах» і «Брэсцкая крэпасць»


У суботу, 28 мая, сваё прафесійнае свята адзначаць пагранічнікі. На сацыякультурным канале «Беларусь 3» з гэтай нагоды пакажуць мастацкія фільмы «Застава ў гарах» і «Брэсцкая крэпасць».


Кінастужку «Застава ў гарах» знялі на «Беларусьфільме» ў 1953 годзе, фільм быў у той час у тройцы лідараў кінапракату. На экране тэлеаўдыторыя ўбачыць гісторыю пра пагранічнікаў ад рэжысёра Канстанціна Юдзіна... З Масквы на паўднёвую заставу прыязджае старшы лейтэнант Лунін, якога прызначылі намеснікам начальніка. Але з-за хваробы начальства мужчыну даводзіцца прыняць камандаванне на сябе. А ў гэты час амерыканская разведка (яны прыкідваюцца вучонымі-геолагамі) спрабуе пранікнуць на тэрыторыю СССР для правядзення дыверсій. І мясцовая групоўка злачынцаў арганізоўвае нападзенне на савецкую тэрыторыю, каб прыкрыць асноўную аперацыю. Аднак задума дыверсантаў раскрываецца і план застаецца няздзейсненым...

Не прапусціце кінасеанс у суботу на тэлеканале «Беларусь 3». Яркія прыгоды і сустрэча з любімымі акцёрамі вартыя, каб паглядзець кінастужку.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.