Вы тут

У Шчучыне за незаконны вылаў ракаў у перыяд забароны затрыманы двое мясцовых жыхароў


Групай Гродзенскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры правядзенні палявога мерапрыемства на рацэ Туроўка ў Шчучыне былі затрыманы два мясцовыя жыхары, якія ў перыяд дзеючай на тэрыторыі Гродзенскай вобласці забароны вылавілі рукамі шляхам заходу ў ваду 71 асобіну вузкапалага рачнога рака.


На месца выбывала следча-аператыўная група Шчучынскага РАУС, якая падчас агляду ўстанавіла, што большую частку ўлову склалі яйканосныя самкі. Па заканчэнні неадкладных следчых дзеянняў незаконна здабытыя асобіны водных жывёл былі адпушчаны ў жывым выглядзе ў натуральнае асяроддзе іх пасялення. Як паведамляе Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету, шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, склала 319,5 базавай велічыні, што з’яўляецца асабліва буйным памерам.

Па дадзеным факце Шчучынскім РАСК узбуджана крымінальная справа па ч. 4 арт. 281 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта Дзяржінспекцыі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.