З 11 да 19 гадзін увазе гасцей будуць прапанаваныя анімацыйныя шоў-праграмы, выступленні дзіцячых калектываў, шоу мыльных бурбалак і шоу трансформераў, танцавальны флэшмоб, гульнявыя і спартыўныя зоны, зоны творчасці і майстар-класаў, развіццёвая Kids-зона (0+), паказы дзіцячай моды.
Наведвальнікі таксама змогуць зрабіць памятныя здымкі ў спецыяльных фотазонах, прадэгуставаць розныя стравы і г. д.
Акрамя таго, у гэты дзень у батанічным садзе плануюць правесці акцыю «Падорым радасць дзецям дзіцячага дома разам!». Каб паўдзельнічаць у ёй, гасцям дастаткова будзе прынесці на свята кніжкі, цацкі, школьныя прыналежнасці і сродкі гігіены, якія пазней будуць перададзены па прызначэнні.
Надзея НІКАЛАЕВА
Вось вы і вырашылі развітацца са сваёй кватэрай?
140 гадоў таму адбыўся галоўны купальскі цуд Беларусі.
Янка Купала — мастак-творца.
У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.