Вы тут

Фарміраванне адзінай адукацыйнай прасторы ў ЕАЭС разгледзелі на Еўразійскім эканамічным форуме


Яго ўдзельнікам стала дэлегацыя БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Міжнароднае мерапрыемства праходзіць сёння ў Бішкеку (Кыргызстан). Накіравана яно на прасоўванне эканамічнага супрацоўніцтва і экспартнага патэнцыялу паміж дзяржавамі — членамі ЕАЭС.


Форум сабраў каля 2,5 тысячы прадстаўнікоў 15 краін. У рабоце пленарнага пасяджэння ў анлайн-фармаце прынялі ўдзел кіраўнікі дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

Праграма маштабнага мерапрыемства ўключае правядзенне шасці панэльных дыскусій па пытаннях стратэгічнага развіцця еўразійскай інтэграцыі ў эпоху глабальных змен. Дэталізавана дадзеная праблематыка разглядаецца на 20 тэматычных сесіях. Мадэратарам сесіі «Развіццё сеткавых форм узаемадзеяння пры рэалізацыі адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі» выступіў рэктар БДУ, доктар педагагічных навук Андрэй Кароль.

Важным рашэннем кіраўнікоў ВНУ краін ЕАЭС з’яўляецца заснаванне Еўразійскага міжуніверсітэцкага кансорцыума. Сваё членства ў Еўрапейскім сеткавым універсітэце пацвердзілі БДУ, МДУ імя М. У. Ламаносава, ВНУ Арменіі, Казахстана і Кыргызстана.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.