Вы тут

Ці патрэбна Беларусі экстрадыцыя «збеглых»?


Усе «збеглыя» павінны панесці адказнасць за ўчыненыя імі злачынствы, але працягваць адпраўляць запыты на іх экстрадыцыю няма сэнсу. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў старшыня Следчага камітэта Беларусі Дзмітрый Гара.


Дзмітрый Гара ўпэўнены, што «кожны чалавек, кожны грамадзянін, які здзейсніў злачынства, — не важна, супраць дзяржавы, супраць канкрэтнай асобы, – павінен панесці адказнасць». Гэта і ёсць прынцып няўхільнасці пакарання.

«Ці патрэбныя яны [«збеглыя»] нам? Яны нікому не патрэбныя, але яны павінны панесці адказнасць. Патрабаваць яшчэ іх выдачы на сённяшні дзень, можа быць, і не мэтазгодна. У будучыні, я думаю, усё ж такі кожны адкажа за тое, што ён здзейсніў. Таму накіроўваць просьбы, прасіць, каб нам выдалі ... які сэнс? Гэта людзі, якія працавалі на тыя краіны, у якіх яны цяпер знаходзяцца. Гэтыя краіны зацікаўленыя. Калі нам ідзе адказ аб адмове выдачы з фармулёўкай «выдача будзе супярэчыць інтарэсам» той жа Літвы і «будзе пагрозай нацыянальнай бяспецы». Значыць, калі яны нам выдадуць, то [«збеглыя»] нам распавядуць нешта такое, што будзе сапраўды пагрозай нацыянальнай бяспекі Літвы», – падкрэсліў старшыня Следчага камітэта Беларусі.

Прэв’ю: АНТ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на тыдзень

Усходні гараскоп на тыдзень

РАК. У першай палове тыдня будзеце актыўна вучыцца новаму і размаўляць з людзьмі. У сярэдзіне тыдня можа змяніцца настрой, з'явіцца дакладнае разуменне сваіх мэт.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.