Вы тут

Следчы камітэт гатовы ў выпадку вайны абараняць Беларусь са зброяй у руках – Дзмітрый Гара


У выпадку гарачай вайны Беларусь апынецца ў авангардзе баявых дзеянняў – нават не па сваёй волі. Калі гэта адбудзецца, Следчы камітэт будзе гатовы абараняць Радзіму са зброяй у руках. Пра гэта ў эфіры на тэлеканала АНТ заявіў старшыня ведамства Дзмітрый Гара.


Фота АНТ

Дзмітрый Гара адзначыў, што Следчы камітэт – ваенізаваная арганізацыя. Асноўная задача следчых – абарона правоў і інтарэсаў грамадства, дзяржавы, радавых грамадзян метадамі крымінальна-прававымі.

«Ёсць такая фраза: зброя следчага — ручка. Натуральна, гэта асноўная наша праца. Але мы з’яўляемся ваенізаванай структурай, мы ўзброены, мы гатовыя ў любы момант са зброяй у руках ўстаць на абарону дзяржавы. У нас праводзяцца заняткі па баявой падрыхтоўцы, па ваеннай падрыхтоўцы. Маладыя следчыя, калі прыходзяць на службу, яны ў Інстытуце Следчага камітэта праходзяць першапачатковую падрыхтоўку, па выніках якой даецца кваліфікацыя следчага. Дык вось, першыя два тыдні гэтай падрыхтоўкі – гэта палігон, гэта стральба, гэта страявы крок, страявая падрыхтоўка. Гэта значыць, мы рыхтуем людзей, якія, акрамя свайго асноўнага прызначэння, будуць гатовыя, калі гэта будзе трэба, са зброяй у руках абараняць нашу Радзіму», – падкрэсліў старшыня Следчага камітэту.

Прэв’ю: БелТА

.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.