Вы тут

Турызм: знаёмства з літаратурнай памяццю краіны


У межах працы інфармацыйна-прапагандысцкай групы пры Адміністрацыі Прэзідэнта з лекцыяй на тэму «Культурная і прыродная спадчына Беларусі як фактар развіцця турызма» у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны выступіў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч.


Акрэсліўшы, што гісторыка-культурныя каштоўнасці, іх захоўванне і падтрыманне ў належным стане знаходзяцца на асаблівым кантролі дзяржавы і Прэзідэнта, спікер звярнуў увагу на тыя відавочныя рэсурсы ў развіцці турыстычна-экскурсійнай працы, якія знаходзяцца непасрэдна на Гомельшчыне. Размова ішла і пра патэнцыял краязнаўчай работы ў краіне, пра тое, што культурныя, мастацкія, літаратурныя каштоўнасці — плён працы розных адметных асоб. З Беларуссю звязаны лёсы многіх цікавых пісьменнікаў розных краін свету. Мясціны, якія пакінулі след у іх жыццяпісах, — гэта сапраўдная літаратурна-турыстычная Мекка.

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны працуюць дасведчаныя ў гісторыі культуры, літаратуры, літаратурных сувязяў спецыялісты. Сярод іх — літаратуразнаўцы Іван Штэйнер, Анжэла Мельнікава, Іван Афанасьеў, шмат хто яшчэ. Менавіта яны і самі шмат робяць для кансалідацыі навуковых сіл у даследванні гісторыі роднага края, і натхняюць на гэтыя варункі студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў універсітэта. І нават — замежных навучэнцаў. Як прыклад — падрыхтоўка ў Гомелі да абароны маладым кітайскім даследчыкам дысертацыі на годнасць кандыдата філалагічных навук па жыццядзейнасці і творчасці Уладзіміра Кігн-Дзедлава, рускага пісьменніка, які жыў і працаваў на Гомельшчыне, у Рагачове.

Мікола БЕРЛЕЖ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.