Вы тут

Урач патлумачыў, чаму нельга купляць селядзец на рынку з «белых вёдраў»


У селядца маса карысных уласцівасцяў і толькі адзін мінус, перадае РИА-Новости са спасылкай на доктара медыцынскіх навук Аляксея Кавалькова.


Фота pixabay.com

Бялок, вітаміны, антыаксіданты, амега-3 тлустыя кіслоты — усе гэтыя неабходныя арганізму рэчывы ўтрымліваюцца ў селядцы.

Зрэшты, «маса плюсаў» можа ўраўнаважвацца адным «велізарным мінусам», калі купляць селядзец у непадыходным месцы, працягнуў дыетолаг.

«Практычна ўвесь селядзец заражаны гельмінтамі, таму яго трэба вымарожваць пры тэмпературы мінус 28-30 градусаў на працягу двух тыдняў. Пры вытворчасці ў завадскіх умовах гэта заўсёды робяць, там ёсць спецыяльныя камеры для гэтага. А ў хатніх умовах яго проста фасуюць з засолам і распаўсюджваюць па рынках у белых вёдрах, таму ёсць рызыка набыць селядзец з “насельнікамі” — з гельмінтамі», — папярэдзіў Кавалькоў.

Паводле яго слоў, гельмінты не проста насяляюць у кішачніку заражанага чалавека, яны могуць прыводзіць да сур’ёзных захворванняў сэрца, лёгкіх і нават мозгу.

Бяспечны толькі той селядзец, які прадаецца ў крамах, упэўнены дыетолаг.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?