Вы тут

Разнастайнасць народных рамёстваў прадставяць на фестывалі-кірмашы 28 мая ў Мінску


Мерапрыемствы ХІІІ Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет» пройдуць 28 мая ў Верхнім горадзе ў Мінску, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінгарвыканкама.


Фота БелТА

«Фестываль-кірмаш адбудзецца як маштабнае свята традыцыйнай мастацкай культуры, у ходзе якога пройдуць выставы майстроў народных мастацкіх рамёстваў, дамоў і цэнтраў рамёстваў, студый народнага мастацтва, канцэртныя выступленні фальклорных калектываў і ансамбляў народнай музыкі, гульнявыя, забаўляльныя, пазнавальныя праграмы, майстар-класы, конкурсы, тэатралізаваныя прадстаўленні. Будзе арганізаваны продаж работ майстроў у народным мастацкім афармленні», — распавялі ў прэс-службе.

У Верхнім горадзе прадэманструюць сучасны стан традыцыйнай культуры беларусаў. «Фестываль-кірмаш пацвердзіць, што народная творчасць — не прадмет музеефікацыі, а жывая, натуральная, арганічная частка сучаснага мастацтва, што ў гэтым сегменце працуюць выдатныя майстры, наладжана пераемнасць пакаленняў, праводзіцца праца па метадычным суправаджэнні з боку дзяржаўных устаноў, а прадметы народных промыслаў і рамёстваў запатрабаваныя, з’яўляюцца дэкаратыўнымі і мастацкімі творамі, непаўторнымі нацыянальнымі сувенірамі», — падкрэслілі арганізатары.

У святочных мерапрыемствах прымуць удзел творчыя дэлегацыі ўсіх абласцей і сталіцы, звыш 350 майстроў народных мастацкіх рамёстваў.

Кожнаму рэгіёну краіны для разгортвання мастацкіх экспазіцый вызначаны сем пляцовак, забяспечана мастацкае афармленне ўваходных групы фестывалю-кірмашу, афармленне і гукаўзмацненне галоўнай сцэны. «Афармленне пляцовак, элементы дэкору, рэкламныя банеры, прыстасаванні для працы майстроў і правядзення майстар-класаў забяспечылі мастакі і дызайнеры творчых дэлегацый рэгіёнаў. На ўсёй тэрыторыі фестывалю-кірмашу таксама будуць выступаць фальклорныя, тэатральныя калектывы і выканаўцы», — адзначылі ў Мінгарвыканкаме.

На пляцоўках будуць праходзіць конкурсы па розных відах рамёстваў: салома- і лазапляценне, ткацтва, вышыўка, ганчарства, разьба па дрэве, роспіс па шкле, выцінанка, мастацкая апрацоўка скуры, дрэва і іншыя.

Мастацкі ўзровень экспазіцый, асобных работ, майстар-класаў ацэніць экспертнае журы ў складзе дактароў навук, прафесараў, навуковых работнікаў і вядучых спецыялістаў. 

Мерапрыемства праводзіцца Міністэрствам культуры, Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам, грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці». Мэта – адраджэнне, захаванне, развіццё і папулярызацыя народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, падтрымка майстроў і клубных фарміраванняў народных мастацкіх рамёстваў. 

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.