Вы тут

Белгідрамет: Дэфіцыт цяпла зрушыў на больш познія тэрміны пачатак уборкі шматгадовых траў


Недахоп цяпла зрушыў на больш познія тэрміны пачатак уборкі шматгадовых траў, паведамляе БелТА  са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


«Недабор цяпла гэтай вясной зрушыў на больш познія тэрміны пачатак уборкі шматгадовых траў і не лепшым чынам паўплываў на фарміраванне травастою. У паўднёвай частцы Беларусі ў ранняспелых злакавых траў пачалося каласаванне, некаторыя метэастанцыі ў люцэрны адзначылі з’яўленне суквеццяў, што сведчыць аб гатоўнасці траў для першага укосу. Халаднаватае з дажджамі надвор’е, што чакаецца да канца мая, будзе ўскладняць нарыхтоўку кармоў, правядзенне ахоўных мерапрыемстваў па апрацоўцы пасеваў», — расказалі ў Белгідрамеце.

Як адзначылі аграметэаролагі, на пасевах азімых збожжавых культур прадаўжаецца рост сцябла, ідзе фарміраванне міжвузелля і калосся. У паўднёвай частцы краіны пачалося каласаванне. З-за перавагі паніжанага тэмпературнага рэжыму развіццё ідзе з адставаннем. У яравых збожжавых культур на красавіцкіх пасевах у асноўных ідзе кушчэнне і выхад у трубку, месцамі на паўднёвым захадзе краіны адзначаны ніжні вузел саломіны. На майскіх пасевах назіраюцца ўсходы і трэці ліст.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?