Вы тут

Сімвалічныя пуцёўкі ў лета ўручаць 30 мая


У гэты дзень будзе дадзены старт Рэспубліканскай летняй аздараўленчай кампаніі. Урачыстасці пройдуць у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» ў Мядзельскім раёне. Удзел у іх возьмуць намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі і іншыя.


Падчас ўрачыстай лінейкі на плошчы Дружбы яе ўдзельнікам раскажуць аб Рэспубліканскай акцыі «Мары нараджаюцца — мары здзяйсняюцца!» і ўручаць сімвалічныя «білеты ў лета» прадстаўнікам усіх рэгіёнаў Беларусі. Таксама будуць прадстаўлены пяць летніх праектаў, якія плануецца рэалізаваць у НДЦ «Зубраня» ў перыяд летняй аздараўленчай кампаніі 2022 года. 

Намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай возьме ўдзел у дыялогавай пляцоўцы «Ад якасці адукацыі да якасці жыцця». Таксама будзе арганізавана работа наступных дыялогавых пляцовак: «Клуб будучых выбаршчыкаў» (сумесна з Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў), «Урокі гісторыі: Высновы. Планы. Перспектывы» (сумесна з рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб’яднаннем «Беларускае таварыства «Веды»), «Прафсаюз — гарант сацыяльнай абароны работніка» (сумесна з Беларускім прафесійным саюзам работнікаў адукацыі і навукі); «Інвестыцыі ў моладзь — інвестыцыі ў будучыню» (сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»), «Мясцовае самакіраванне ў дзеянні» (сумесна з Мінскім абласным выканаўчым камітэтам і Мядзельскім раённым выканаўчым камітэтам), «Сацыяльныя гарантыі ў галіне аздараўлення» (сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва).

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.