Вы тут

На «Славянскім базары» упершыню ўручаць прэмію імя Лучанка


Сёлета на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ўпершыню будзе ўручацца прэмія імя народнага артыста СССР і Беларусі Ігара Лучанка.


Як паведаміла журналістам начальнік упраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў Міністэрства культуры Іна Адамовіч, узнагароду будуць уручаць у рамках правядзення ХХ юбілейнага дзіцячага музыкальнага конкурсу. Прысуджацца яна будзе самаму яркаму і таленавітаму з юных выканаўцаў падчас гала-канцэрта ці цырымоніі закрыцця фестывалю — за найлепшае ўвасабленне славянскай тэмы ў эстрадным мастацтве.

«У канцэпцыі фестывалю 2022 года, безумоўна, знайшла адлюстраванне тэма Года гістарычнай памяці і юбілей міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу. У сувязі з гэтым будуць новыя падыходы. Захоўваючы старыя добрыя традыцыі, фестываль, безумоўна, закладзе і новыя, пакажа шмат новых праектаў, якія будуць запатрабаваны шырокай аўдыторыяй, рознымі катэгорыямі гледачоў», — адзначыла Іна Адамовіч.

Увогуле, фестываль «Славянскі базар у Віцебску» сёлета пройдзе з 13 да 18 ліпеня (з адкрыццём 14 і закрыццём 17-га). Для гасцей і жыхароў горада падрыхтавалі маштабную і цікавую праграму, дзе любы ахвотны знойдзе нешта сабе па душы: канцэрты вядомых і любімых артыстаў, тэатральныя сустрэчы (дзе адбудуцца паказы рэпертуарных спектакляў і будуць працаваць творчыя лабараторыі). На сцэне Летняга амфітэатра прэзентуюць «Цыркавую феерыю». Таксама традыцыйнай і неад'емнай часткай вялікага свята стануць Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» (ён пройдзе сёлета 31-ы раз) і Дзіцячы музычны конкурс.

«Гэта падзея планетарнага маштабу, таму што вось ужо 20 гадоў конкурс нараджае новых зорачак. І мы бачым, як яны не толькі ярка гараць на небасхіле нашай беларускай эстрады — многія з іх наступаюць на пяты сталым артыстам», — лічыць дырэктар Дырэкцыі міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» Глеб Лапіцкі.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Свята мастацтваў з новымі акцэнтамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».