Вы тут

Радкі любімых твораў


У Гомельскім абласным аддзяленні падвялі вынікі конкурсу чытальнікаў, прысвечанага Году гістарычнай памяці, 140-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа і Дню беларускага пісьменства ў Добрушы.


XVI абласны конкурс «Захаваем свет разам!» стартаваў у студзені бягучага года. На працягу чатырох месяцаў творчае спаборніцтва крочыла ва ўсіх раёнах Гомельшчыны. Тут праходзілі школьныя, а пасля і раённыя конкурсы — вучні агульнаадукацыйшых школ ад 12 да 17 гадоў выбіралі для выразнага чытання творы класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа і сучасных гомельскіх аўтараў. Пераможцы заяўлялі пра сябе на абласным конкурсе.

Журы пад кіраўніцтвам старшыні Гомельскага абласнога аддзялення Уладзіміра Гаўрыловіча вызначыла найлепшых. Так, лаўрэатамі сярод чытальнікаў твораў беларускіх класікаў сталі Расціслаў Борсук, Аляксандра Іванюценка, Глеб Прышчэп, Ілларыён Хандожка, Мікалай Саханаў, Віталь Блошкін, Ірына Назаранка, Арсеній Лысы. Адначасова асобнай намінацыяй праходзіў конкурс чытальнікаў твораў сучасных аўтараў, прысвечаны Дню беларускага пісьменства. Лаўрэатамі сталі: Юлія Саханава, Уладзіслаў Смялоў, Анастасія Піцунік, Дзіяна Федаровіч, Кацярына Яроцкая, Вікторыя Адзінец.

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 29 мая ў час правядзення фестывалю #ЧЫТАЙГОМЕЛЬ. Акрамя спецыяльных дыпломаў школьнікі атрымаюць кнігі гомельскіх пісьменнікаў з аўтографамі. Таксама яны змогуць пазмагацца за атрыманне двух Гран-пры абласнога конкурсу чытальнікаў. Іх уладальнікаў арганізатары павіншуюць увосень на свяце беларускага пісьменства ў Добрушы, дзе яшчэ раз прагучаць радкі твораў любімых аўтараў у выкананні найлепшых юных чытальнікаў вобласці.

Сёлета Гомельскае абласное аддзяленне СПБ арганізавала конкурс «Захаваем свет разам!» пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Гомельскага абласнога аддзялення Фонду міру і абласной універсальнай бібліятэкі імя У. І. Леніна, таму некаторыя фіналісты і лаўрэаты атрымаюць падарункі і ад гэтых структур.

Улад ПРЫАЗЁРНЫ
Фота даслана аўтарам

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.