Вы тут

Хрэнін: У Беларусі могуць стварыць народнае апалчэнне і колькасць абаронцаў краіны павялічыцца ў разы


У Беларусі могуць стварыць народнае апалчэнне. Аб гэтым журналістам заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін, паведамляе БелТА.


Сёння на палігоне Барысаўскі адбыўся штогадовы збор «Ваенная бяспека і абарона дзяржавы». «Правядзенне такіх збораў з кіраўнікамі зон тэрытарыяльнай абароны стала ўжо традыцыйным. Яны праводзяцца ў адпаведнасці з рашэннем Прэзідэнта. У гэтым годзе праходзіць ужо дзявяты збор», — расказаў Віктар Хрэнін.

Міністр абароны паведаміў, што падчас нарады па ўдакладненні карэкціравання і развіцця Узброеных Сіл галоўнакамандуючым была пастаўлена задача стварыць у Беларусі народнае апалчэнне. «Мы бачым, што гэта пытанне таксама вельмі важнае. Галоўнае, што ў нас ёсць для гэтага людзі і ўзбраенне. Сапраўды, колькасць абаронцаў нашай краіны можа павялічыцца ў разы. Гэта мае вялікае значэнне ў цяперашняй абстаноўцы. Адказ будзе адэкватным, калі нехта прыйдзе на нашу зямлю», — сказаў на заканчэнне Віктар Хрэнін.

Ён адзначыў асаблівую актуальнасць тэрытарыяльнай абароны ў няпростай ваенна-палітычнай абстаноўцы, якая складваецца вакол Беларусі. «Тэрытарыяльная абарона можа аказаць вырашальнае дзеянне ва ўзброеным канфлікце. Таму што арміі выйграюць бітвы, а народ атрымлівае перамогу ў вайне», — сказаў міністр абароны.
Ён з задавальненнем адзначыў, што сёння ў Беларусі няма ні аднаго кіраўніка абласнога ці раённага ўзроўняў, які не ўдзяляў бы пільнай увагі пытанням тэрытарыяльнай абароны. Віктар Хрэнін дадаў, што на карысць гэтага сведчаць як планавыя мерапрыемствы, так і раптоўныя праверкі. «У Мінскай вобласці праходзяць планавыя зборы. У Лідскім і Кобрынскім раёнах мы правялі мерапрыемствы ў мэтах раптоўнай праверкі», — падкрэсліў Віктар Хрэнін.

У зборы прынялі ўдзел міністр абароны, старшыні абласнога і Мінскага гарадскога выканкамаў, а таксама ваенныя камісары абласцей і Мінска. Мэтамі збору сталі павышэнне ўзроўню ведаў удзельнікаў у пытаннях сумесных дзеянняў войскаў у сучасных узброеных канфліктах і ўдасканаленне навыкаў у дзеяннях са зброяй.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?