Вы тут

Сёння ўвечары ў Мінску аб’явяць вынікі і пераможцаў XIV Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня-2022»


Прэстыжная прэмія сёлета зноў, пасля пяцігадовага перапынку, вызначае лепшых з лепшых сярод прафесіяналаў, чыімі сіламі ствараецца беларускі тэлевізійны эфір. Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод пройдзе ў Falcon Club Arena. Менавіта там збяруцца тэлевізіёншчыкі з розных рэгіёнаў Беларусі, каб падвесці вынікі сваёй працы. Варта адзначыць, што ў гэтым годзе на адрас арганізатараў конкурсу паступіла 224 заяўкі ад журналістаў і творчых калектываў, з якіх 107 — ад рэгіянальных СМІ.


Да ўдзелу ў творчым прафесійным спаборніцтве можна было прапанаваць матэрыялы ці перадачы, якія выйшлі на тэлеэкран у 2020-2021 гадах. А пераможцаў вызначалі ў 22 намінацыях. Трэба сказаць, што сярод іх будуць і новыя, па якіх раней яшчэ не ацэньвалі тэлевізіёншчыкаў. Так, будуць вызначаны лепшыя «Аўтарскі блог», «Праграма-інтэрв’ю» і намінацыя ўзроўню Гран-пры «Адзіным фронтам».

Абнаўленне закранула і фірменную статуэтку прэміі. Якой яна стала і чыю калекцыю прафесійных адзнак папоўніць, стане вядома 27 мая. А вось тэлеаўдыторыя зможа ўбачыць майстроў тэлежурналістыкі на «Беларусь 1» 28 мая ў 18.00. Тут заўтра пакажуць тэлетрансляцыю свята. 

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».